Адзіны урок, прысвечаны Дню Перамогі

Дата: 9 мая 2024 в 18:43
Автор: Труш О. Г.
138 просмотров

I шапкі з глыбокай павагаю здымем –
Героі жыццё аддалі за Радзіму,

I скажам героям: – Сябры дарагія,
Мы помнім навалы часіны цяжкія,

I ў памяці нашае Вам не памерці,
Мы споўнілі Вашы наказы ад сэрца –

Мы свята хаваем здабытую волю,
I вораг сюды ўжо не ступіць ніколі!

Сям’і ж нашай дружнай у радаснай працы
Расці, красавацца,
Расці, красавацца.

Пятрусь Броўка

8 мая ў нашым класе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі. Мэтай урока стала выхаванне ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, гонару за гераічнае мінулае Радзімы, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа, фарміраванне разумення каштоўнасці свету на Зямлі.

Для вучняў  у рамках Адзінага ўрока да Дня Перамогі была праведзена пазнавальная віктарына "Помнікі гераічным і трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі". Увогуле, у Беларусі памяць аб гераічных подзвігах і мужнасці абаронцаў Айчыны ўшанавана амаль у 9 тыс. помнікаў і пахаванняў часоў вайны.

Беларусь памятае і шануе подзвіг загінуўшых і жывых, вядомых і безназоўных беларусаў - салдат Вялікай Айчыннай вайны, партызан і падпольшчыкаў. Беларусь памятае мільёны грамадзян, сагнаных у фашысцкае рабства, закатаваных у канцлагерах, памятае тых, хто каваў Перамогу ў тыле ворага ля станкоў і вызваляў краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Беларусь памятае і шануе Вялікую Перамогу, якая аб'яднала і заўсёды будзе аб'ядноўваць людзей розных пакаленняў, колькі б часу ні прайшло, памятае кожнага без выключэння абаронцы Айчыны. Мы верныя гэтай памяці, беларусы захоўваюць яе ў кожнай хаце, кожнай сям'і.

Дзецям з дапамогай відэафільма нагадалі аб тым, якім коштам была набыта Перамога і  наш абавязак - пранесці скрозь гады, перадаючы ад пакалення да пакалення памяць аб подзвігу ўсяго народа ў перамозе над фашысцкай чумой, каб ніхто і ніколі не змог забыцца ўрокаў гісторыі! 

Час ідзе, ён не спыняецца ні на секунду, мы працягваем усміхацца сонечным дням, як і ў далёкім маі 1945 гады. 

Мы памятаем! Мы ганарымся!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.