Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Адзіны урок "17 верасня - Дзень народнага адзінства"

Дата: 17 сентября в 22:04, Обновлено 17 сентября в 22:17
Автор: Труш О. Г.
41 просмотр

Яна мне дадзена адзіная
На ўсё жыццё, на цэлы век.
Мая адзіная, радзімая
У вянках лясоў і стужак рэк.

Заўсёды самая прыветная,
Як сонца, свеціцца сама,
Жыве, як мара запаветная,
І роўных ёй — нідзе няма. (М. Шаўчонак)

У рамках 85-й гадавіны ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР сёння ў нашым класе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства.

Падчас урока школьнікі абмеркавалі падзеі, якія сталі гістарычнай асновай свята, значэнне гэтага свята для сучаснай Беларусі, важнасць адзінства беларускага народа для захавання незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы. Ад падзей мінулага паступова перайшлі да дасягненняў сучаснасці. А ў завяршэнне мерапрыемства кожны вучань падзяліўся сваім меркаваннем, што ён лічыць сімвалам нашай краіны, прымацаваўшы на вучэбную дошку сэрцы з пажаданнямі. Замацаваць атрыманы матэрыял дзецям дапамог відэаролік "Беларусь - гэта мы"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.