Школьны этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка"

Дата: 22 апреля 2025 в 21:07, Обновлено 23 апреля 2025 в 15:21
Автор: Труш О. Г.
105 просмотров

Мова…
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй. Анатоль Грачанікаў

Сёння ў нашай школе з раніцы адчувалася прыемнае хваляванне, так як праходзіў першы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка". Удзел у ім прымалі вучні ўсіх класаў, а таксама нашы прадстаўнікі: Грытчанка Цімафей, Музычэнка Злата, Труш Расціслаў. Са сцэны гучалі вершы знакамітых беларускіх пісьменнікаў, якія напоўнілі актавую залу ўстановы прыгажосцю, глыбінёй і мілагучнасцю роднага слова. Усе ўдзельнікі паказалі выдатныя выступленні. Конкурс стаў для вучняў цудоўнай магчымасцю не толькі прадэманстраваць свае таленты, але і выказаць любоў да Радзімы, да роднай мовы.

   Лепшым чытальнікам жадаем поспехаў у далейшых этапах!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.