Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Наша рухавая субота "Беларускія народныя гульні"

Дата: 17 ноября в 18:21
Автор: Труш О. Г.
16 просмотров

Усё пачынаецца... з гульні,
Хоць і сур'ёзным свет здаецца.
Зайграе сонца ў вышыні -
І дзень для гульняў распачнецца.
Заплача моцна немаўля -
Ужо гуляць яму ахвота.
Кароль ідзе на караля,
Трапляе мячык у вароты.
Вось чэмпіёнам нехта стаў,
А хтосьці - бедным і няшчасным...
Гуляе кот с хвастом уласным,
І вецер клён заказытаў.
Жыццё -гульня,- сказаў адзін
Паэт, ігрок вялікай сцэны.
Гульня дае адрэналін,
Пачуцце значнасці бясцэннай.
Як не лічыцца нам з гульнёй?
У ёй - сур'ёзных спраў асновы...
Іграе вечар з цішынёй,
А я люблю гуляць... у словы. (В. Жагло)

Гульняасноўная форма дзейнасці дзяцей, змест іх жыцця. У гульнях яны мацнеюць фізічна, духоўна, вучацца разумець навакольны свет, узаемадзейнічаць у калектыве. Беларускія народныя гульні – рухавыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняў на арганізм дзяцей, фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі: ўдасканальваюць навыкі бегу (з лоўляй і ўхіленнем, у розных напрамках, са зменай тэмпу), хадзьбы па крузе, скачкі, практыкуюць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі; развіваюць спрыт, хуткасць, настойлівасць; выхоўваюць пачуццѐ павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццѐ калектывізму, узаемадапамогі.

"Беларускія народныя рухомыя гульні" - такое мерапрыемства прайшло 16 лістапада ў нашым класе ў шосты школьны дзень. Мэта мерапрыемства: працягнуць вывучэнне гісторыі беларускай культуры, развіваць спрытнасць, жвавасць, інтанацыйную выразнасць маўлення. Найбольш спадабаліся гульні: "Міхаська", "Лянок", "Ходзіць ліска ля ваконца"', "Пасадзі бульбу","Рэдзька " і "Прэла-гарэла". Дзеці атрымалі карысць, настрой, эмоцыі і зарад бадзёрасці!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.