Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Інфармацыйная гадзіна "Лагеры смерці – месцы прымусовага ўтрымання і знішчэння людзей"

Дата: 18 ноября в 18:50
Автор: Труш О. Г.
30 просмотров

Трэба помніць, каб жыць у міры і згодзе!
Трэба помніць, каб проста заставацца людзьмі!

Сённяшняя  інфармацыйная гадзіна традыцыйна  прысвечана генацыду беларускага народа. Прайшоў відэалекторый на тэму "Лагеры смерці – месцы прымусовага ўтрымання і знішчэння людзей".  Лагеры смерці - месцы масавага прымусовага ўтрымання і знішчэння людзей. Умовы ўтрымання ў іх былі невыносныя: голад, холад, непасільная праца, пабоі, катаванні. 546 тыс. чалавек было знішчана толькі ў адным лагеры смерці "Трасцянец", а ў гады ВАв было створана звыш 580 лагераў смерці на акупаванай ворагам тэрыторыі Беларусі.

Акрамя гэтага, для вучняў 4 класа адбылася прэзентацыя кнігі " Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны", падрыхтаванай выдавецтвам " Адукацыя і выхаванне ".

У аснове матэрыялы з крымінальнай справы: дакументы аб карных аперацыях, Халакосце і асабістыя гісторыі відавочцаў крывавых падзей. На працягу некалькіх гадоў фашысты спальвалі і разбуралі нашы гарады і вёскі. На тэрыторыі Беларусі фашысцкай Германіяй выкарыстоўваліся ўсе віды лагераў смерці, усе даступныя спосабы знішчэння насельніцтва, пачынаючы ад стварэння невыносных умоў жыццядзейнасці і існавання – гета, фільтрацыйныя лагеры, і заканчваючы фізічным знішчэннем мірных грамадзян.

Кніга спрыяе захаванню гістарычнай праўды і памяці аб разбуральных падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія ніколі больш не павінны паўтарыцца на нашай зямлі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.