Прапаную да чытання! Спіс твораў для пазакласнага чытання па тэме "У дзівосным свеце мастацтва"
Нам кніга — вечнае святло,
Крыніца ведаў, цуд бясконцы!
І параўнацца з ёй магло б
Відаць, у свеце толькі сонца.
О, я ніколькі не хлушу,
З яе ствараючы куміра, —
Нішто не жывіць так душу,
Не ўзбагачае гэтак шчыра.
Яе вялікасць, заўсягды
Яна — дарадца, сябар чуйны.
Дасць нам глыток жывой вады,
Кране святыя ў сэрцы струны.
Адкрые безліч таямніц,
Дасць у палёт жывыя крылы,
Навучыць радасна любіць
Бацькоўскі край, адзіны, мілы...
І я жадаю ад душы:
Сябруйце ўдзячна з ёй, натхнёна.
Разумным, светлым, вечным жыць —
Што больш каштоўнае сягоння?
Агучваць чыстыя званы
Дабра, стваральнасці, сумлення,
Каб пабуджалі нас яны
Да працы, згоды, ачышчэння.
Адкрыццяў дзіўных, яркіх вам !
Хай будзе кожны крок ваш новы
Прыступкай сонечнай у храм
Пазнання, хараства, любові. ("Кніга" М.Пазнякоў)
Спіс твораў для пазакласнага чытання
па тэме “У дзівосным свеце мастацтва”:
1. Тамара Бунта «Урок музыкі»
2. Змітрок Бядуля «Дудачка»
3. Анатоль Дзеружынскі «Наш беларускі ручнік»
4. Максім Танк «Казка пра музыку» (урывак)
5. Уладзімір Карызна «Іграй, жалейка, не змаўкай...»
6. Мікола Чарняўскі «Цымбалы»
7. Уладзімір Ягоўдзік «Слуцкія паясы»
Урок музыкі
Т. Бунта
Дзверы адчыніліся, і ў 4 “Б” клас увайшла настаўніца музыкі. Яна была невысокая і худзенькая, са светлымі валасамі, абранымі ззаду ў “хвосцік”. Каб не строгі настаўніцкі касцюм, яе можна было б пераблытаць са старшакласніцай.
У адной руцэ настаўніца трымала класны журнал, а ў другой – нейкі чорны футляр.
- Добры дзень, дзеці! – сказала яна танклявым, але ўпэўненым голасам. – Мяне клічуць Аліна Андрэеўна, калі ласка, сядайце.
Чацвёртакласнікі селі і пачалі пераглядвацца. Яны ведалі, што ў іх будзе новая настаўніца музыкі, але каб такая маладзенькая!.. Дзяўчаткі пераглядваліся і ўсміхаліся адна адной, паказваючы, што настаўніца ім спадабалася. Хлопчыкі пераглядваліся і ў большасці
сваёй паціскалі плячамі: маўляй, а нам – ўсё роўна! Хлопчыкі не надта любілі музыку, ім больш падабаліся ўрокі фізкультуры. А канапаты, з кудлатай рудой чупрынай, Віцька Булкін, які сядзеў на апошняй парце, наогул скрывіўся: новая настаўніца яму не спадабалася.
Раней музыку ў іх выкладала Марыя Рыгораўна. Яна ўмела граць на невялікім акардэоне і любіла спяваць розныя песні, якіх ведала мноства, таму звычайна на ўроках музыкі яны спявалі ўсім класам разам. Віцька Булкін вельмі любіў гэты занятак, хоць настаўніца і
прасіла яго не крычаць занадта гучна. Але Марыя Рыгораўна ўлетку пайшла на пенсію і вось цяпер замест яе на ўрок прыйшла новая настаўніца – без акардэона, а з нейкім чорным футлярам. Менавіта гэта Віцьку Булкіну і не спадабалася.
- Як ты думаеш, што ў яе там, у той чорнай скрыні? – Булкін прыўзняўся і амаль у вуха спытаў Веню Сініцыну, які сядзеў на парце перад ім. Той добра вучыўся па ўсіх прадметах і шмат чытаў.
- Мусіць, скрыпка… - ціха адказаў Веня, павярнуўшы да Віцька сваю бялявую, заўсёды акуратна прычэсаную галаву.
- Пілікалка?.. – засмяўся Віцька Булкін і пачаў азірацца па баках, шукаючы падтрымкі, але яго аднакласнікі з цікавасцю глядзелі на настаўніцу.
Аліна Андрэеўна адчыніла футляр і сапраўды дастала адтуль скрыпку.
- Вы любіце музыку? – спытала яна.
- Любім! Любім! – радасна адгукнуўся ўвесь клас.
І толькі Віцька Булкін закруціў галавой і незадаволена буркнуў: “Не!” Ён падумаў, што настаўніца запытала ў пра скрыпічную музыку.
- На нашых уроках мы з вамі будзем вывучаць гісторыю музыкі, знаёміцца з рознымі музычнымі інструментамі, слухаць творы вядомых кампазітараў і спяваць песні, - працягвала Аліна Андрэеўна.
- Мы што – будзем спяваць пад гэту пілікалку? – чмыхнуў Булкін.
Аднакласнікі павярнуліся да яго і зашыкалі. Настаўніца таксама пачула Віцькавы словы і спакойна адказала:
- Скрыпка – гэта музычны інструмент з чароўным гучаннем. Хочаце палухаць яе?
-Хочам! Хочам! – закрычалі ўсе.
-Не! Не! – зноў закруціў галавой Віцька Булкін, лёг грудзьмі на парту і заткнуў пальцамі вушы.
Аліна Андрэеўна паклала скрыпку сабе пад падбародак, узяла смычок, і са струнаў палілася павольная мілагучная музыка…
Музыка плыла па ўсім класе, ахутвала кожнага тонкім пяшчотным чароўным покрывам, выклікаючы ў душы неверагодна маляўнічыя карціны. Аднаму бачылася, як іграюць, бруяцца на сонцы струмені празрыста крынічнай вады… Другому чулася, як гайдаюцца, шумяць сваімі зялёнымі вяршалінамі зялёныя дубровы… Трэцяя ўяўляла, як яна танцуе на вялікім квяцістым лузе, а наўкол, у такт музыцы, лагодна ківаюць галоўкамі рамонкі, васількі, званочкі… Чацвёртаму здавалася, шо ён бяжыць па неабсяжным полі, на якім калосіцца залатое жыта, і сэрца яго захлынаецца ад шчасця… Душа пятага ляцела ў высокім сінім-сінім небе сярод чыстых белых-белых аблокаў…
І толькі Віцька Булкін, які ляжаў на парце, заткнуўшы вушы, быў упэўнены, што наўкол разносяцца гукі, падобныя да рыпення старых рассохлых дзвярэй або да скрыгату жалеза па шкле. Проста над Віцькавай кватэрай жыла адна дзяўчынка, якая нядаўна пачала вучыцца граць на скрыпцы, і яе музыка нагадвала хлопчык менавіта такія гукі. Штодзённыя заняткі маленькай скрыпачкі сталі для Віцькі пакутай.
Настаўніца грала, засяроджана гледзячы на сваю скрыпку, а чацвёртакласнікі бы зачараваныя глядзелі на яе. Нарэшце яна апусціла смычок. Хлопчыкі і дзяўчынкі сядзелі і баяліся паварушыцца.
- Н як?.. спытала Аліна Андрэеўна.
- Цілі-цілі, тралі-валі! – сказаў Булкін, адтыкаючы вушы, але зараз жа прыкусіў язык.
Усе чацвёртакласнікі … запляскалі ў далоні. Яны апладзіравалі настаўніцы ўзрушана і шчыра.
- Дзякуй! – усміхнулася Аліна Андрэеўна і зрабіла паклон, быццам на сцэне.
Чацвёртакласнікі запляскалі грамчэй.
- Дзеці, вы пазналі твор, які я выканала? Хто яго напісаў?
Усе пачалі збянтэжана пераглядвацца.
- Моцарт…- няўпэўнена сказаў адзін.
- Чайкоўскі? – з надзеяй спытаў другі.
- Баах?
- Бах-трах-тарабах! – уставіў свае пяць капеек Віцька Булкін.
Аліна Андрэеўна, якая акуратна паклала скрыпку ў футляр, развяла рукамі:
- Няўжо вы не ведаеце такі цудоўны твор, які напісаў наш знакаміты зямляк? Запомніце, мае дарагія, гэта – паланэз “Развітанне з Радзімай”. А напісаў яго…
- Агінскі! – выгукнуў Веня Сініца.
- Правільна, Міхаіл Клеафас Агінскі! – сказала Аліна Андрэеўна. – Імя гэтага выдатнага кампазітара нам з вамі трэба ведаць абавязкова! Хто-небудзь з вас быў на Залессі, у маёнтку Агінскіх?
- Не! – дружна адказалі чацвёртакласнікі.
- Воль прыйдзе вясна, і мы з вамі наведаем тыя прыгожыя мясціны, дзе нарадзілася гэтая цудоўная музыка. Згодны?
- Згодны! – радасна закрычалі ўсе, і нават Віцька Булкін на гэты раз крыкнуў заадно з усімі: ён любіў розныя экскурсіі і падарожжы.
- Ну, а цяпер, дзеці, я раскажу вам больш падрабязна пра жыццё і творчасць кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага, - памовіла Аліна Андрэеўна.
Раптам Веня Сініца ўзняз руку.
- Што ты хочаш сказаць? – спытала яго настаўніца.
- Аліна Андрэеўна, калі ласка, сыграйце яшчэ раз паланэз Агінскага “Развітанне з Радзімай”! – папрасіў Веня.
“Бач ты, які хітранькі! – здзівіўся Віцька Булкін. – Не можа быць, каб яму музыка на скрыпцы спадабалася! Мусіць, хоча падлізацца да новай настаўніцы!”
- Сыграйце! Сыграйце! – падхапілі ўсе.
- Што ж, калі вы просіце!.. - Аліна Андрэеўна зноў дастала з футляра скрыпку, паклала яе сабе пад падбародак і ўзняла смычок…
Віцьку Булкіну не надта хацелася ў другі раз затыкаць вушы, і ён вырашыў мужна перацярпець рыпенне старых рассохлых дзвярэй і скрыгат жалеза па шкле. Хлопчык адкрыў рот, каб набраць у грудзі больш паветра. Так улетку ён рабіў на рэчцы перад тым, як даць нырца ў халаднаватую ваду.
І раптам быццам тонкі чароўны покрыў ахутаў яго, і напакорнае дагэтуль сэрца рудога неслуха страпянулася і праз хвіліну поўнасцю аддалося ў палон цудадзейнай музыцы.
Віцька так і сядзеў з адкрытым ротам, не варухнуўшыся, пакуль гучаў паланэз.
Дудачка
З.Бядуля
Баю, баю баечку,
Граю, граю граечку.
Я пайшоў далінаю,
Вузкаю сцяжынаю.
Там над самай рэчкаю,
Ёсць кусты з парэчкамі.
Пад высокай кручаю –
Крапіва пякучая.
Ёсць лазіна стройная,
Гладкая і роўная.
Выразаў я дудачку,
Дудачку-пагудачку.
Засвістаў я птушкаю,
Птушкаю-пяюшкаю.
Заіграў я граечку,
Траля-траляляечку.
Рэхі пакаціліся –
Жаўранкі здзівіліся.
Камары зляцеліся –
Ім свістаць хацелася.
Пчолкі пазбіраліся –
Ім свістаць жадалася.
Г’ускі тпрывалюхалі,
Дудачку паслухалі.
– Дай нам, дай нам дудачку,
Дудачку-пагудачку.
– Дай нам, дай свісцёлачку
Пасвістаць пад ёлачкай.
Граю, граю граечку,
Траля-траляляечку.
Наш беларускі ручнік
А. Дзеружынскі
З каласоў жытнёвых ён сатканы,
Наш ручнік, наш беларускі ўзор.
Васільком, пралескай вышываны,
Хвалямі блакітнымі азёр.
Наш ручнік, як золата, свяціцца,
Кветкамі вясновымі цвіце
І ў прасторных хатах, у святліцах
На вяселлі радуе гасцей.
Быццам веюць ветрыкам дубровы
І прыемнай свежасцю сады,
І пад лёгкі шолах ручніковы
Песні, пацалункі маладых.
Зіхаціць ручнік наш саматканы,
Родны беларускі наш узор,
І глядзіш, глядзіш зачараваны –
На дзівосны, казачны ўбор.
Казка пра Музыку
М. Танк
Частка першая
За борам цёмным,
Вялікім,
Дзе, зачапіўшыся
За сасновы грэбень,
Калышацца сіняе неба, —
Жыў сірата Музыка.
Ня меў ён ні двара,
Ні гароду;
Толькі сярмяжку старую —
Прыкрыцца калі ў непагоду —
І жалейку жывую.
А іграў ён заўсёды
Весела.
Нават дрэва, пачуўшы яго,
Хоць-бы нізка да долу
Галіны плакучыя
Зьвесіла,
Зашуміць, засьмяецца,
Атрасаючы пыл,
Закалышацца вецер,
І заскачуць,
Як зайцы,
На полі снапы.
А што ўжо казаць пра людзей!
Калі кожная песьня яго
Сілы шмат дадавала,
Шмат будзіла у сэрцы надзей,
Беднякоў і сірот сагравала...
Вось які быў з Музыкі
Мастак-чарадзей!
Далёка,
Там, дзе сонца заходзіць,
А мо' і яшчэ далей,
Жыў цар у палацы вялікім.
Ён ня раз чуў ад розных
Бывалых людзей,
Што на сьвеце ёсьць
Гэткі Музыка.
Загадаў цар
Музыку таго прывясьці
У палац, на царскія вочы.
Прывядуць —
Усіх азалоціць,
А то — лепш і дамоў ня ісьці...
Ішлі слугі цара дзень і ноч:
І пры сонцы,
І пры месяцы высокім;
То лесам,
То полем,
То гарой,
То сухадолам глыбокім.
Аж пачулі, нешта недзе грае,
Толькі дзе і хто —
Ня відзяць,
Хоць ідуць
На дзіўны голас краем
Ужо цэлы тыдзень.
Адзін кажа:
— Можа гэта здань?
Другі:
— Мо' трава сьпявае?
Толькі трэці,
Прылажыўшы вуха,
Кажа:
— Братцы! тут зямля такая!..
Можа лепей пойдзем да ракі,
Дзе ля вадапою
Ловяць сонца рыбакі,
Ды спытаем,
Што такое?
Аж глядзяць —
Насустрач ім ідзе
Ў лапціках лазовых хлопчык
Невялікі.
Вось паслы ў яго пытаюць:
— Дзе
У вас жыве такі Музыка?
Выняў жалейку ды заграў,
Толькі зазьвінела рэха борам,
Разьвілося шумам траў,
Высыпалі песьню слухаць зоры...
Тут усе пазналі, хто прад імі.
Вось паслы і кажуць:
— Хоча цар
Адкупіць тваёй жалейкі чар
Разам зь песьнямі жывымі.
А Музыка кажа:
— Бедны мы.
Сам я голы, як калок у плоце.
Можа ваш багаты гаспадар
Камяні усе на полі азалоціць,
Але я жалейкі не прадам
Ні цару, ні вам ніколі!... —
І пайшоў Музыка ўдаль,
У сінеючае поле.
Частка другая
Доўга думалі паслы
Над сваёй бядой-няшчасьцем,
Парашылі, што жалейку
Трэба ім украсьці.
Скураной дарожнай торбай
Зь іх патрос адзін:
З торбы выляцела птушка,
Паднялася ў сінь.
А другі на мокры дзёран
Зь сьвіткі рукава
Вытрас цень кудлаты, чорны, —
Ні воўк, ні сава, —
Аж, здаецца, пацямнела
Неба, зелень траў...
Трэці — гадзіну
З-за пазухі дастаў.
Вось адзін пасол гаворыць
Птушцы: — Ты ляці,
Дзе лускою серабрыстай
Нёман зіхаціць,
Дзе купаецца зялёны
Вецер у траве...
Там, здаецца, і Музыка
Ў тым краю жыве.
Ценю кажа: — Пойдзеш полем,
Згасіш ясны дзень
І зблытаеш сьцежкі зораў
Зь сьцежкамі людзей.
Кажа гадзіне: — Як толькі
Край задрэмле ўвесь,
Да Музыкі па жалейку
Ціха папаўзеш...
Над ракою зьвісла жыта
І клён малады.
Сьпіць Музыка пад ракітай,
Ня чуе бяды,
Што лягла нямая ціша
На палі, лугі,
Што над ім снуе начніца
Чорныя кругі;
Што апала ноч глухая
І па дзеразе
Да яго на скат пясчаны
Гадзіна паўзе.
Сьніцца сон яму, што быццам
Ружавее даль,
І пяе, і залаціцца
Ў Нёмане вада.
Бачыць дзіва: у палацы
Нейкі цар сядзіць,
Сьмяючыся, на Музыку
Весела глядзіць.
Хлебануў з каўша ён мёду,
Выцер бараду
І зайграў ды на жалейцы:
— Ці-ра-ра, ду-ду!..
Скочыў да цара Музыка...
Зьнік раптоўна сон.
Толькі шолах мокрай вікі
Ды калосься звон.
І ў траве шум чуе нейкі,
Там, дзе яру скат...
І... за пазухай жалейкі
Не знайшла рука...
Частка трэцяя
На курган рагамі вострымі
Апёрся ясны месяц.
Ідзе дарогаю Музыка,
Галаву на грудзі зьвесіў.
Ўсіх пытаўся, можа бачыў,
Можа чуў хто пра зладзеяў?
Але вечарам апошнім
Навет вецер спаў, ня веяў;
Камары ў густых чаротах
Не снавалі ў змроку сільля,
Нават слонка позьнім лётам
Не абмыла сваіх крыльляў.
Толькі, сьвечку запаліўшы,
Сьветлячок адзін, на дзіва,
Бачыў, з папараці нешта
Як паўзло па сонных нівах...
Яшчэ нешта бачыў вожык,
Але што? — і сам ня ведаў...
Распытаўся іх Музыка
І пайшоў на захад сьледам.
Доўга ён ішоў...
Аж бачыць:
Баразной ідзе Араты
І зь сяўні шырокай сее
Жменяй чорныя зярняты.
Зацікавіўся Музыка
І Аратага пытае:
— Што ты робіш гэта, дзядзька?
— Потам ніву засяваю...
Ды пытаецца ў Музыкі,
Скуль ідзе, зь якога краю.
На дарогу даў у торбу
Хлеба чорнага акраец.
Цэлы дзень ідзе Музыка,
Ізноў дзіва спатыкае.
Волат горы крышыць, ломіць
І з далінамі раўняе.
Прывітаўся зь ім Музыка,
Пра няшчасьце сваё кажа...
А на гэта хлапцу Волат:
— Я пайду з табою разам.
Пазаву Асілка, брата, —
На другім канцы разоры
Ён сядзіць і днём і ноччу,
Ўе пяньковыя аборы,
Каб разьвесіць свае сільлі
І за лета, і за восень
Зьнішчыць птушак пералётных,
Што пустуюць нам калосьсе.
А ён хай пакліча Вяля,
Што стаіць каля папару,
Разганяе дратаванай
Пугай статак цёмных хмараў...
У запас набралі лапцяў
І крануліся пад вечар
У далёкую дарогу,
Торбы ўськінуўшы на плечы.
Падыйшлі да сіня-мора.
Мора дрэмле, серабрыцца.
Толькі аднаму Музыку
Ноччу месячнай ня сьпіцца.
Чуе, на шляху паднебным
Гусі дзікія гавораць
Пра цудоўную жалейку,
Пра бяду яго і гора.
Што на родных яго нівах
І над Нёмнам яго слаўным
Ня чуваць ніякіх песьняў,
Не сьмяюцца людзі даўна...
І задумаўся Музыка...
Гусі крумкаюць-гавораць:
— За трохтысячнаю хваляй
Востраў ёсьць на сінім моры.
Цар задумаў справіць сьвята, —
Мёд па чарах паліецца,
Будуць на зачараванай
Там іграць-сьпяваць жалейцы...
— І мяне з сабой вазьмеце... —
Ды ня чулі гусі крыку.
Толькі збуджаная хваля
Пенай пырснула ў Музыку.
Частка чацвёртая
Да ўсходу сонца ўстаў Музыка
Ў сэрцы непакой і скруха.
Хутчэй сяброў паведаміў ён
Аб тым, што ў выраі падслухаў.
Рашылі: трэба секчы сосны,
Хутчэй зьбіваць вялікі плыт
І хоць-бы леты, зімы, вёсны,
А на далёкі востраў плыць!
Шуміць бор цёмны, уздыхае;
Кіпіць работа, звон ударыў.
Гатова мачта смаляная,
На ёй з кашулі белы парус.
І толькі збуджанае сонца
Праменьні кінула над логам, —
Плыт ціха па гладкой затоцы
Крануўся ў дальнюю дарогу.
Вяслуюць, толькі толку мала:
Прачнуўся раньні вецер шэры,
Насустрач гоніць вал за валам
І зноў варочае на бераг.
— За цяжак плыт, — Асілак кажа —
Хай едзе Вяль адзін з Музыкам,
Каб не зьмяла іх бура часам,
Няхай сябе прывяжуць лыкам.
А сам пайшоў на бераг з братам,
Дзе леглі на пясчаны ўзгорак
І проста ў твар вятроў кудлатых
Дзьмуць пачалі на сіня-мора.
І мора грозна застагнала,
І мора грозна загрымела,
Як горы, ўсьпененыя хвалі
Панесьлі плыт на грывах белых...
Мінаюць дні, то ў моры тонуць,
То зьзяюць зноў агнём зары.
Глядзіць Музыка зь Вялем ў тоні
І на каралы, і на рыб;
На груду пэрлаў і каменьня,
На вадаростаў сьвет багаты
І на затопленыя лодкі
Купцоў, ваякаў і піратаў.
Над галавой, пад аблакамі,
Арол ляціць з ахрыплым клічам:
Мо' ён спрачаецца зь вятрамі,
Ці ўбачыў сьвежую здабычу?
Ды адлятае без абеду
За вадзяныя горы-хвалі.
І толькі доўга яго сьледам
Глядзяць сябры — Музыка зь Вялем...
Гаворыць Вяль: — Здаецца, востраў
Відаць, а можа гэта сон?
Сьцяной залочанай і вострай
Абнесены з усіх старон.
Калі наблізіліся, бачаць:
Зусім нязнаны край зямлі;
Куды ні глянь — дамы, палацы,
А ў порце — мачты, караблі.
Шуміць натоўп, шуміць, сьмяецца;
Па цэлым беразе пакатым
Вясельле хмельнае ліецца, —
Відаць, што цар спраўляе сьвята.
Сядзіць сам высака на троне,
Сем чалавек трымаюць бруха,
Ў брыльлянтах, янтарах карона
Цяжкая зьехала на вуха.
А слугі сьпераду і ззаду
Кругом стаяць на пагатове,
Каб выпаўняць цара загады.
На белых на сталох дубовых
Нямала мёду, рыбы сьвежай,
Хлябоў, зьвяроў і птушак дзікіх
З глыбінь Палесься, зь Белавежы...
Аж не надзівіцца Музыка!...
Гаворыць цар: — Пара сягоньня
Гасьцей маіх павесяліць... —
І вось з паклонамі да трону
Падходзяць царскія паслы.
— Зайграем, — кажуць яны, — тое,
Што самі гукі запяюць... —
Аж анямеў Музыка з болю,
Жалейку ўбачыўшы сваю...
На цэлым беразе ўсё змоўкла;
Застыла — цішыня нямая.
Ды ня чуваць чароўных тонаў...
Маўчыць жалейка, ня іграе.
Цар узлаваўся: — Вось дык штуку
Прынесьлі мне з чужога краю!
Няўжо-ж ніхто ня збудзіць гукаў,
Ніхто на ёй не заіграе?
Маўчаць. Спусьцілі ўсе галовы.
І, калі цар другі раз клікаў,
Наперад у лапцях лазовых
Зь кійком праціснуўся Музыка.
Узяў жалейку і шчасьлівы
Абцёр крысом сярмяжным з пылу...
На ўсе лады і пералівы
Яна ў яго загаварыла:
То звонам жаваранка ў жыце,
То салаўіным сьвістам чулым,
Трывожнай кнігаўкай ў ракіце
І ў лесе шэраю зязюляй.
Пазьней зайграў, як жнеі пелі,
Як вецер шапацеў саломай,
Сівыя хвалі Нёмну пеніў
І абарваў акордам грому...
А рэха ўсё яшчэ іграла
І толькі змоўкла ў нетрах бору
Тады, калі Музыка зь Вялем
Дабеглі ўжо да сіня-мора.
Схапіўся цар: — Хутчэй вярніце,
Пагоню шлеце за пагоняй!...
Ды белай чайкаю ў блакіце,
З кашулі белы парус тоне.
Частка пятая
Гаварыў Асілак брату:
— Глянь, дзе хвалі пеніць шторм,
Ці то грывай вал дзявяты.
Ці то зломаным крылом
Птушка, тонучы, махае?
— Не, ня хвалі там іграюць.
Ня крылаты ўзмах птушыны,
Гэта парус ў моры сінім!..
Кажа зноў Асілак брату:
— Глянь на сонечны загар,
Быццам коней ляціць статак,
З шумам, навальніцай хмар.
— Эх, ня хмары і ня коні
Пеняць вадзяныя горы,
Гэта царская пагоня
Паказалася на моры!...
Стогне вецер, вые дзіка,
Круціць хвалі валам шэрым.
Ужо бачыць Вяль з Музыкам
Бор стары, знаёмы бераг.
Яшчэ вёсламі ударыць!
Плыт урэзаўся ў пясок,
Мачта хіліцца набок,
Зьвесіў крыльлі мокры парус,
Пырскі мора на ім зьзяюць...
Вяль Музыку так гаворыць:
— Мы гасьцей з-за сіня-мора
Безь цябе тут прывітаем.
Хопіць ім сталоў-курганаў;
Мёдам абнясём ліповым.
Хай даруюць, калі п'яна
З плеч пакоцяцца галовы,
Або ў скоках пад нагамі
Трэснуць панцыры іх, шлёмы...
Ты-ж ідзі далей шляхамі,
Дзе над Нёмнам вербы дрэмлюць,
Дзе шумяць прасторы жыта
Ў залатым імглістым цьвеце.
І што бачыў, раскажы ты,
Перадай ўсім на жалейцы.
Разышліся. Вяль з братамі
Ловіць мора сіні подых,
А Музыка йдзе шляхамі
На сустрэчу сонца ўсходу.
Вось ужо ў далінах тоне,
Вось хаваецца за межы,
Толькі ўсё жалейкі тоны
Разьліваюцца ў бязьмежжы,
А тым часам у затоку
Караблі ўсё прыбываюць,
І на бераг на шырокі
Цар з дружынай высядае.
Сам цар выступіў наперад,
Кажа: — Гніцеся мне ў пояс!
Сплёў густым для вас я нерат,
Каб цягнуць да вадапою.
Лепей самі аддавайце
Мне Жалейку і Музыку,
А то з вашых плеч на лапці
Надзяру мяккога лыку.
І рагоча ўся дружына.
Вяль гаворыць: — Што хваліцца! —
Паглядзім лепш, хто ў даліне
Выстаіць ці ляжа ніцам...
— Што, няўжо на вас, на гэткіх,
Маёй сілы будзе мала? —
Ізноў разам цар і войска
І паслы зарагаталі.
А пасьля пайшлі ўсе ў наступ
Чорнай ненавіснай сілай.
Вырваў Вяль дуб каранасты,
Пояс патужыў Асілак,
Волат парасправіў плечы —
І сустрэліся з навалай.
Пачалі мясьці і секчы —
Толькі рэха застагнала.
Быццам жнівам на іржышчы —
Сноп на сноп — кладзецца сіла:
Цэлы дзень грыміць ігрышча,
Як стагі, растуць магілы.
Наступае вечар сіні,
Сонца ў хвалях мора тае,
Позна волатаў з дружынай
Разьдзяліла ноч глухая.
Цар хутчэй уцёк за мора.
Вяль прылёг каля кургана,
Каб, як заснуць толькі зоры,
Зноў дамоў вярнуцца рана.
Сьпіць зямля. Смугою ліпкай
Цёплым ценем сон ліецца,
Толькі часам ціхай скрыпкай
Заіграе вольны вецер.
Частка шостая
Ходзіць, нукае Араты,
Конь, залёгшы, цягае шчыра;
І сярэбрацца нарогі
Ад пяску сырога жвіру.
Часам сталь скрабне паліцу,
Часам іскрай пырсьне крэмень...
І хаваюцца пад дзёрнам
Пікі, панцыры і шлёмы,
Трупы царскіх слуг, ваякаў...
Колькі Вяль з братамі выбіў!
Колькі сіл варожых зьнішчыў!
— Ну, раўней лажыся ськіба!
Зааром, забарануем,
Сыпнем ядраны насевак,
І запеняцца ўраджаі,
Закалышуцца напевы...
Толькі дзень замітусіўся,
Вяль прачнуўшыся, гаворыць:
— Што за дзіва? — дзе ні глянеш —
Ськібы чорныя, разоры:
І на захад, і на поўнач
Без канца яны бяз краю;
Там, дзе бой кіпеў учора,
Навет месца не пазнаеш...
Сонца залатой пагодай
Дываны жытоў абмыла.
Сеў Музыка каля броду,
Пад бярозаю пахілай.
Думы думае маркотны:
Ці жыве дзе Вяль з братамі?
Можа хмарай пералётнай
Ці віхурамі-вятрамі
Мые косьці іх на нівах,
На прасторах, на шырокіх,
Дзе ўсе песьні — шум прыліву
І марскі салёны рокат.
Лятучы з краёў заходніх
Воран, кружачы, гаворыць:
— Ой, лягло нямала войска,
Войска царскага з-за мора...
І ў раку ён нешта кінуў.
Паглядзеў Музыка ў тоні:
Зьзяе там красою дзіўнай
Камень, выдзерты з кароны...
І вясёлкамі зазьзялі
Воды сінія, здаецца,
І зноў тоны заігралі
Ў зачарованай жалейцы
Ціхім шэпатам крынічным,
Шумам трысьнікоў зялёных,
Медным коласам пшанічным,
Васільковым звонам лёну,
Рэхам збуджаным, вясёлым,
Даўняй казкай над калыскай...
І здаецца — нівы, сёлы
Нехта гукамі апырскаў...
А кругом красуе лета,
Дрэмле вецер ў полі роўным;
Сонца сьпелаю ранэтай
Наліваецца над Нёмнам.
У. Ягоўдзік
Слуцкія паясы
Сёння яны знaxoдзяццa ў caмыx вядoмыx мyзeяx Лoндaнa i Пapыжa, Bapшaвы i Кieвa, Мacквы i Нью-Нopкa. Beльмi бaгaты i кaштoўны збop тaкcaмa зaxoўвaўcя ў Мiнcкy, aлe ў гaды дpyгoй cycвeтнaй вaйны быў нeзвapoтнa cтpaчaны. Цяпep нa Бeлapyci зacтaлicя тoлькi фpaгмeнты aд гэтыx дзiвocныx выpaбaў. Глядзiш нa ix, i мiжвoлi згaдвaeццa paнiшнi pacяны лyг, штo aжнo зixaцiць, пepaлiвaeццa ўciмi кoлepaмi пaд пepшымi coнeчнымi пpoмнямi. А нa пaмяць aдpaзy пpыxoдзяць paдкi з вepшa Мaкciмa Бaгдaнoвiчa «Слyцкiя ткaчыxi»:
Ад poдныx нiў, aд poднaй xaты,
У пaнcкi двop дзeля кpacы
Яны, бяздoльныя, yзяты
Tкaць зaлaтыя пaяcы.
I цягaм дoўгiя чaciны,
Дзявoчыя зaбыўшы cны,
Свae шыpoкiя ткaнiны
Нa лaд пepciдcкi ткyць яны.
З ciвoй дaўнiны i нa пpaцягy дoўгix cтaгoддзяў ткaцкi cтaнoк нaдзeйнa cлyжыў людзям. З пaкaлeння ў пaкaлeннe пepaдaвaлicя тaямнiцы ткaцкaгa мaйcтэpcтвa, i ўpэшцe нялёгкaя пpaцa пepaтвapылacя ў выcoкae мacтaцтвa. Свeдчaннeм тaмy – cтвopaныя пaд cялянcкiмi cтpэxaмi i ўпpыгoжaныя cпpaдвeчнымi ўзopaмi-зaмoвaмi aбpycы, дывaны, pyчнiкi i, вядoмa ж, пaяcы, якiя нaшы пpoдкi лiчылi цi нe гaлoўнaю aздoбaю ў вoпpaтцы. Сялянe, пpaўдa, нaciлi вaўняныя цi iльняныя aпaяcкi, a мaгнaты i зaмoжнaя шляxтa пaдпяpэзвaлicя «лiтымi», з зaлaтoю aбo cpэбнaю acнoвaю пaяcaмi, пpывeзeнымi з дaлёкix ycxoднix кpaiн. Кaштaвaлi яны нямaлa, aлe axвoтнiкaў выглядaць пpыгoжa зaўжды xaпaлa.
Кaб зaдaвoлiць пaтpэбы пaкyпнiкoў, князi Рaдзiвiлы зacнaвaлi ў 1736 гoдзe ў Слyцкy мaнyфaктypy i пacлaлi нa вyчoбy ў г. Стaнicлaў (цяпep – Івaнa-Фpaнкoўcк), дзe выpaблялicя пaяcы, двyx здoльныx тyтэйшыx мacтaкoў – Янa Гaдoўcкaгa i Taмaшa Хaeцкaгa. Аднaк caпpaўднaгa pocквiтy мaнyфaктypa дacягнyлa тoлькi пpaз 20 гaдoў, кaлi пa зaпpaшэннi Мixaлa Кaзiмipa Рaдзiвiлa яe ўзнaчaлiў Ян Мaджapcкi. Нapaдзiўcя ён y Typцыi – y гopaдзe Стaмбyлe.
Дoўгi чac пpaцaвaў нa Укpaiнe. Дзякyючы бeздaкopнaмy ткaцкaмy ўмeльcтвy нaбыў шыpoкyю вядoмacць i пaвaгy. Нa Бeлapycь Ян Мaджapcкi пpыexaў нe aдзiн, a з нeкaлькiмi вoпытнымi мaйcтpaмi, мaгчымa, cвaiмi зeмлякaмi. Слyцкi люд, нe aбaзнaны ў гeaгpaфii, нaзывaў ix пepcaмi, нy a пpaдпpыeмcтвa, дзe яны шчыpaвaлi, з чacaм cтaлa нaзывaццa пepciяpняй.
Сaпpaўды, ткaлi cлaвyтыя cлyцкiя пaяcы нe дзявoчыя, як нaпicaў пaэт, a дyжыя мyжчынcкiя pyкi. Бo гэты зaнятaк, aкpaмя цяpплiвacцi, вымaгaў i нямaлa ciлы. Дapэчы, cпpaктыкaвaны мaйcтap зa гoд мoг выкaнaць кaля дзecяцi пaяcoў. У шыpыню яны мeлi дa capaкa caнтымeтpaў, a ў дaўжыню – aжнo зa двa мeтpы. Аcaблiвa кaштoўным былo тoe, штo нa выpaбax aмaль нe cycтpaкaлacя пaдoбныx yзopaў.
У кaнцы XVIII i нa пaчaткy XIX cтaгoддзяў Слyцкyю мaнyфaктypy apaндaвaў cын Янa Мaджapcкaгa Лявoн. Пpы iм пpaцaвaлa 60 ткaчoў, бoльшacць з якix пaxoдзiлi з нaвaкoльныx вёcaк i мяcтэчaк. Акpaмя пaяcoў, яны выpaблялi гaбeлeны, дывaны, ткaнiны для цapкoўнaй cлyжбы. Бyдyчы нe paмecнiкaмi, a нaйпepш твopцaмi, тyтэйшыя мaйcтpы няcпыннa шyкaлi i знaxoдзiлi cвaё paзyмeннe xapacтвa. Taмy i пa cённяшнi дзeнь цвiцe i нiкoлi нe aдцвiцe нa ixнix дзiвocныx выpaбax «зaмiж пepciдcкaгa ўзopy цвятoк paдзiмы вaciлькa».
У cяpэдзiнe XIX cтaгoддзя Слyцкaя пepciяpня пepacтaлa icнaвaць, пaкiнyўшы нaм, нaшчaдкaм, кaзaчныя вяcёлкi-пaяc.