Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 31 октября 2020 в 11:51
134 просмотра

З 26 па 30 кастрычніка ў нашай установе адукацыі

прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёй.

                                                                                 Я. Колас

На працягу тыдня былі праведзены яркія мерапрыемствы.

Дата

Мерапрыемства

Час правядзення

Класы

Адказны

26.10.

Выстава выказванняў пра мову

на працягу

тыдня

5-11

настаўнікі беларускай мовы

Акцыя “Размаўляй, пішы, твары па-беларуску”

на працягу тыдня

1-11

настаўнікі беларускай мовы

27.10

Выстава малюнкаў “Пазнай мастацкі твор па малюнку”

на працягу дня

5-7

Кацуба Н.Р.

Прагляд мультфільмаў на беларускай мове

15.00-16.00

1-6

Кацуба Н.Р.

28.10

Конкурс сачыненняў “Якая цудоўная родная мова!”

на працягу дня

8-11

Кацуба Н.Р.

Турнір “Знаўца беларускай мовы”

14.40-15.25

5-7

Кацуба Н.Р.

29.10

Экскурсія “Этнаграфічная спадчына беларускага народа”

13.45-14.30

8-11

Кацуба Н.Р.

Прагляд відэаролікаў пра Беларусь

15.00-16.00

5-6

Кацуба Н.Р.

30.10

Урок-візуалізацыя “Вялікія дасягненні чалавецтва: яе вялікасць кніга”

14.40 –15.25

8-11

Марозава Н.І.

Кніжная выстава “Слава кніжцы беларускай”

на працягу дня

1-11

Марозава Н.І.

Як гэта было…

А пачаўся наш тыдзень так… 26 кастрычніка настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры была наладжана выстава выказванняў пра мову.

На працягу тыдня праводзілася акцыя “Размаўляй, пішы, твары па-беларуску”: вучні школы віталі і раілі добрага дня сваім настаўнікам, сябрам і іх бацькам на беларускай мове, якія ў сваю чаргу таксама павінны былі павітацца і пажадаць усім усяго найлепшага на беларускай мове…  

27 кастрычніка была арганізавана выстава малюнкаў “Пазнай мастацкі твор па малюнку”

і прагляд мультфільмаў на беларускай мове “Прыгоды Несцеркі”.

27.10.2020 г. у межах тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 5-7 класаў прымалі ўдзел у турніры “Знаўца беларускай мовы”. У ходзе гульні вучні развівалі свае творчае мысленне, вуснае маўленне, узбагачалі свой слоўнікавы запас, далучаліся да багатай мастацкай спадчыны беларускага народа.

Дзеці складалі прыказкі, гулялі ў “Наборшчыкаў”, адгадвалі загадкі, слухалі вершы на роднай мове. 

Мерапрыемства дазволіла вучням папрактыкавацца ў суразмоўніцтве, садзейнічала выхаванню цікавасці да роднай мовы.

Хлопчыкі і дзяўчаты з інтарэсам аднесліся да турніру. Усе заданні былі выкананы імі паспяхова.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.