Віншуем са святам! З Днем Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дата: 3 июля 2025 в 09:29
Автор: Труш О. Г.
99 просмотров

Свята гонару краiны
Дзень Незалежнасці нашай дзяржавы
Мы адзначаем усёй грамадой.
Летняе сонейка свеціць ласкава,
Ветрык нам дорыць бадзёры настрой.

Гэта для нас найвялікшае свята,
Дзеля яго цяжкі шлях мы прайшлі.
З боем прынеслі яго нам салдаты,
Выгнаўшы ворагаў з роднай зямлі.

Колькі зазналі пакут нашы людзі:
Вісельні, голад, пажары і кроў…
Дзень вызвалення мы памятаць будзем
Нават праз многія сотні гадоў.

Сёння над намі блакітнае неба,
Мірна з суседзямі ўсімі жывём.
Ёсць на стале ў нас і хлеб, і да хлеба,
Цёпла вітае гасцей кожны дом.

Кветкі нясём да магілаў герояў,
Памяць аб іх будзе жыць увесь час.
Тут мы бываем любою парою —
Нізкі паклон ім і ўдзячнасць ад нас.

Спевы і музыка льюцца ракою,
Свеціцца шчасце на тварах людскіх.
Сувязь трымаем з радзімай малою
І каранёў не губляем сваіх.

Ну а ўжо ў будні працуем мы дбайна:
Фабрыкі ўзводзім, масты і жыллё,
Робім азот, самазвалы, камбайны,
Шчодра ўраджай мы збіраем з палёў.

Край наш любімы дужэе, квітнее,
Светлы прад намі раскінуўся шлях.
Добрыя хай нас чакаюць падзеі
І ў гарадах, і ў вясковых кутках. Валянцін ЕМЕЛЬЯНАЎ

       Паважаныя ветэраны педагагічнай працы, настаўнікі і супрацоўнікі ўстановы адукацыі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - галоўным дзяржаўным святам нашай краіны! Жадаем Вам і Вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і кахання, міру і разумення, дабрабыту і ўтульнасці! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а кожны дзень будзе напоўнены насычанымі цікавымі падзеямі, яркімі поспехамі і працоўнымі дасягненнямі!

                             Са святам, з Днём Рэспублікі!

                                                               З павагай, прафсаюзны камітэт УА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.