"Знаўцы роднай мовы!" – свята беларускага слова

Дата: 4 мая в 16:11
14 просмотров

У рамках правядзення тыдня гуманітарных навук у нашай школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае багаццю і прыгажосці беларускай мовы і літаратуры. Для вучняў шостага і сёмага класаў была арганізавана гульня ў фармаце КВЗ пад назвай "Знаўцы роднай мовы!".

Гэтае мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю для школьнікаў не толькі паказаць свае веды, атрыманыя на ўроках, але і развіць навыкі працы ў камандзе, праявіць свае творчыя здольнасці, кемлівасць і артыстызм. Галоўнай мэтай гульні было выхаванне любові да роднай мовы і зацікаўленасці ў яе неабсяжным багацці.
Мерапрыемства прайшло ў жывой і забаўляльнай форме, спрыяючы паглыбленню ведаў вучняў і развіццю іх любові да беларускай мовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.