Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Бацькам на заўвагу!

Дата: 14 января 2019 в 19:00
Автор: Труш О. Г.
322 просмотра

Днямі мне выпадкова трапіў на вочы цікавы французскі дакумент 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэта памятка бацькам вучняў, якая некалі распаўсюджвалася міністэрстам адукацыі Францыі па школах краіны. Не ўтрымалася, каб не падзяліцца гэтым цікавым дакументам са сваімі бацькамі, а таксама калегамі.

                                                       Дарагія бацькі!

  • Гэта дома дзіця павінна вывучыць чароўныя словы:

добры дзень,

добры вечар,

калі ласка,

а ці можна?

прабачце,

вялікі дзякуй…

  • Гэта таксама дома дзіця павінна навучыцца:

быць сумленным,

не хлусіць,

паводзіць сябе карэктна,

быць пунктуальным,

не казаць брудныя і грубыя словы,

быць чулым,

паважаць сяброў, людзей сталага веку, настаўнікаў.

  • Гэта ізноў жа дома дзіця павінна навучыцца:

быць чыстым,

не казаць з поўным ротам,

не кідаць смецце на падлогу

  • Гэта дома дзіця павінна навучыцца:

быць арганізаваным,

берагчы свае рэчы і не чапаць чужыя,

  • А тут, у школе мы яго навучым:

Матэматыцы, чытанню, мовам, гісторыі, фізкультуры і толькі замацуем тое выхаванне, якое дзіця атрымала дома.

                                                                                   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.