Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля в 14:15
39 просмотров

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай школе сённяшні дзень пачаўся менавіта з беларускай мовы. Мы віталіся па-беларуску, адказвалі на пытанні па-беларуску і слухалі музычныя беларускія кампазіцыі. На перапынку мы адгадвалі загадкі, крыжаванкі, успаміналі беларускія прымаўкі, прызнаваліся ў любві да роднай мовы.
Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.
Шаноўныя сябры!
Віншуем вас з Днём роднай мовы! Беражыце і шануйце беларускую мову, бо яна найдаражэйшы скарб, які атрымалі мы ў спадчыну ад продкаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.