Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

21 лютага - Дзень роднай мовы

Дата: 27 февраля 2024 в 20:12
Автор: Труш О. Г.
37 просмотров

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі, −
Ты самацветаў яскравая нізка.
Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
Вечным агнём зіхаціць – не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
Дзе б і якой не хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
Чую ў табе і раскат навальніцы,
Чую павевы зялёнага бору,
Водгулле працы ў родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
Кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застанецца,
Вечнае так, як народнае сэрца.
Уладзімір Дубоўка

"Размаўляй па-беларуску!" -  менавіта пад такім дэвізам 21 лютага прайшоў Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай установе адукацыі. Дзень пачаўся з акцыі "Размаўляем па-беларуску", якая была накіравана на  выхаванне ў вучняў любові і павагі да роднай мовы, гісторыі і культуры беларускага народа. Потым вучні 3-4 класаў прымалі самы актыўны ўдзел у віктарыне "Знаўцы мовы беларускай" . Паказаўшы сваю кемлівасць,  яны з захапленнем выконвалі цікавыя і разнастайныя заданні, пазнаёміліся са скарбамі народнай мудрасці. Акрамя таго, была арганізавана выстава кніг песняроў роднай мовы – беларускіх дзіцячых пісьменнікаў. Завяршыўся Міжнародны дзень роднай мовы сумесным фота.

Маленькімі крокамі да вялікай мэты - ведаць і карыстацца роднай мовай!

А свята роднай мовы – гэта свята годнасці і павагі да сябе, свайго роду і сваёй Радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.