Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2025 в 00:33
34 просмотра

Міжнародны дзень роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. Роднае слова з'яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Дзень роднай мовы - гэта нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той мовы, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.
Сёння вучні ДУА "Уборкаўская сярэдняя школа" прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве "Мова народа - святыня яго!" Вучні пазнаёміліся з гісторыяй утварэння мовы, яе стаўленнем, чыталі вершы на роднай мове, слухалі беларускія песні, удзельнічалі ў конкурсе "Пазнай твор па яго пачатку".
У канцы мерапрыемства вучні зразумелі, што наша беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, нашы бацькі, прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана сярод іншых моў свету.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.